Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партугалія спрабуе справіцца з крызісам без дапамогі


Парлямэнт Партугаліі ўхваліў сёньня плян скарачэньня выдаткаў. Лісабон спадзяецца, што гэты крок адновіць давер інвэстараў да партугальскай эканомікі, якой пагражае банкаўскі крызіс.

Надзвычай вялікая дзяржаўная запазычанасьць гэтай краіны выклікае асьцярогі, што яна можа зьвярнуцца да міжнародных структураў па выратавальны эканамічны пакет, як гэта раней зрабілі Грэцыя ды Ірляндыя.

У Парыжы ачольнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу адкінуў гэтыя чуткі, як спэкулятыўныя.
XS
SM
MD
LG