Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Менск і Кіеў падпісалі дамову аб трубаправодным транзыце нафты


Беларусь і Ўкраіна падпісалі дамову аб штогадовым пампаваньні васьмі мільёнаў тон нафты з Адэсы ў Мазыр па трубаправодах Адэса-Броды і Паўднёвая Дружба. Пра гэта паведамляе выданьне "Kарэспандэнт", са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскім урадзе.

Паведамляецца, што дамова была падпісаная на тры гады, але абнародаваная будзе пазьней, бо да яе яшчэ дапрацоўваюцца тэхнічныя дадаткі.

Раней Расея і шэраг краінаў цэнтральнай Эўропы выказалі занепакоенасьць тым, што пэрыядычная зьмена накірунку пампаваньня па згаданых трубаправодах можа парушыць дзейныя пастаўкі па гэтым маршруце расейскай нафты ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG