Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэліся прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны


Расея і Ўкраіна будуць шукаць кампрамісныя рашэньні ў энэргетычным супрацоўніцтве. Пра гэта дамовіліся прэзыдэнты дзьвюх краінаў Дзьмітры Мядзьведзеў і Віктар Януковіч на сустрэчы ў падмаскоўных Горках. Мядзьведзеў адзначыў разуменьне Масквы таго, што ад стасункаў Расеі і Ўкраіны ў энэргетыцы залежыць энэргетычная бясьпека ўсёй Эўропы.

Расейскі прэзыдэнт выказаў зацікаўленасьць у далучэньні Ўкраіны да Мытнага зьвязу. Януковіч ня выключыў такую магчымасьць, але сказаў, што для гэтага трэба ўнесьці зьмены ва ўкраінскую канстытуцыю.
XS
SM
MD
LG