Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЯЖОК...


...і ветрык. І марозік: -3 ... 0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча, прысьвечаны памяці Ўладзімера Караткевіча. Менск, ДК Чыгуначнікаў, пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін едзе ў Нямеччыну.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч едзе ў Расею.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У Канстантынопалі ў 1855 памёр польскі паэт Адам Міцкевіч (нар. у Беларусі ў 1798).

У 1909 нарадзіўся францускі драматург румынскага паходжаньня Эжэн Ёнэско (пам. 1994).

У 1930 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Уладзімір Караткевіч (пам. 1984).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Сусьветны дзень інфармацыі.

Пачынаецца пост Піліпаўка, які закончыцца 7 студзеня.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Назарбаеў і Лукашэнка назвалі стварэньне Мытнага саюзу гістарычнай падзеяй".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Прасьвятляе не адказ, а пытаньне".

Эжэн Ёнэско
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG