Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе імкнуцца да стварэньня зоны вольнага гандлю з ЭЗ


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў да шчыльнейшага супрацоўніцтва паміж Расеяй і Эўразьвязам. У камэнтары Пуціна для нямецкай прэсы гаворыцца пра магчымасьць "стварэньня зоны вольнага гандлю і, нават, яшчэ шчыльнейшых формаў эканамічнай інтэграцыі".

Расейскі прэм'ер, аднак, зазначыў, што эўрапейскае заканадаўства, накіраванае на лібэралізацыю энэргетычнага рынку можа пашкодзіць супрацоўніцтву. Згаданае заканадаўства забараняе прадаваць трубаправодныя сеткі фірмам з краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз – без урадавага дазволу.
XS
SM
MD
LG