Міністар абароны Паўднёвай Карэі Кім Тхэ Ен падаў у адстаўку ў зьвязку з абстрэлам Паўночнай Карэяй у аўторак паўднёвакарэйскай выспы. Тады загінулі 4 чалавекі, 18 былі параненыя. Шмат хто ў Паўднёвай Карэі лічыць, што міністэрства абароны не зрабіла адпаведных захадаў для абароны ад правакацыяў з боку КНДР.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мен Бак задаволіў просьбу міністра аб адстаўцы.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мен Бак задаволіў просьбу міністра аб адстаўцы.