Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па факце гібелі Нікітчанкі завялі крымінальную справу


Іван Нікітчанка
Іван Нікітчанка
Ва УУС Менскага аблвыканкаму БелаПАН паведамілі, што па факце дарожна-транспартнага здарэньня, у выніку якога загінуў Іван Нікітчанка, узбуджана крымінальная справа.

Аўтамабіль члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сутыкнуўся з грузавіком ЗІЛ. Сутыкненьне "Фольксвагена", якім кіраваў Нікітчанка, з "ЗІЛ"-ам адбылося каля 15.00 19 лістапада на 56-м кілямэтры дарогі Менск — Маладэчна — Нарач. Вучоны памёр ноччу 20 лістапада ў Маладэчанскай раённай бальніцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG