Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: вышукваюцца падазраваныя ў расстрэле дэманстрацыі


Улады Кіргізстану аб'явілі ў міжнародны вышук трох абвінавачаных у крымінальнай справе аб расстрэле масавай дэманстрацыі ў Бішкеку 7 красавіка. Віцэ-прэм'ер ураду Азімбек Бекназараў патлумачыў гэта тым, што падазраваныя не зьявіліся ў суд.

Вышукваюцца былы генэральны пракурор Кіргізстану Нурлан Турсункулаў, кіраўнік апарату прэзыдэнта Каныбек Жароеў і кіраўнік сакратарыяту кіраўніка дзяржавы Аксана Маляванная. Раней у СМІ паведамлялася, што яны пакінулі краіну са сваімі сем'ямі.
XS
SM
MD
LG