Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У краінах Эўропы – пратэсты супраць скарачэньня сацыяльных выдаткаў


У шэрагу краін Эўропы ў сераду адбыліся акцыі пратэсту супраць скарачэньня сацыяльных выдаткаў.

Найбольшы за апошнія 20 гадоў страйк прайшоў у Партугаліі. Не працавала большасьць установаў, было парушана функцыянаваньне лісабонскага лётнішча.

У Італіі і Вялікай Брытаніі адбыліся масавыя акцыі студэнтаў супраць скарачэньня выдаткаў на адукацыю і павышэньня платы за навучаньне. У Лёндане здарыліся сутычкі ўдзельнікаў пратэстаў з паліцыяй. Былі параненыя 17 чалавек, у тым ліку 2 паліцыянты. 29 маніфэстантаў затрыманыя.

У сталіцы Грэцыі Афінах сёньня пройдзе страйк працаўнікоў грамадзкага транспарту, не задаволеных плянамі яго рэарганізацыі. Апрача таго, у Грэцыі доўжыцца страйк маракоў, што абслугоўваюць паромы ў Эгейскім моры.
XS
SM
MD
LG