Вышэйшы суд Эўрапейскага Зьвязу пастанавіў лічыць незаконным рашэньне скараціць рост заробкаў сарака тысяч чыноўнікаў Эзразьвязу. Эўракамісія, якая выступала за павышэньне акладаў чыноўнікам на 3,7 працэнта, вітала рашэньне суду.
Краіны Эўразьвязу хацелі абмежаваць рост заробкаў супрацоўнікам арганізацыі ў зьвязку з фінансавым крызысам. Аклады чыноўнікаў Эўразьвязу складаюць ад двух з паловай тысяч да 17 тысяч эўра на месяц.