Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч сёньня прыбыў з двухдзённым візытам у Харватыю. Гэта наступны крок на шляху да аднаўленьня добрасуседзкіх стасункаў паміж краінамі.
Абвяшчэньне Харватыяй незалежнасьці ад былой Югаславіі выклікала чатырохгадовую вайну з сэрбамі, якія выступілі супраць незалежнасьці Харватыі. У выніку канфлікту загінулі каля дваццаці тысяч чалавек.
Тры тыдні таму першы візыт у Сэрбію зрабіў прэзыдэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч. Тады прэзыдэнты абмеркавалі вяртаньне ўцекачоў, памежныя пытаньні і эканамічнае супрацоўніцтва.
Эўрапейскі Зьвяз, далучыцца да якога жадаюць і Сэрбія, і Харватыя, настойвае на паляпшэньні стасункаў паміж краінамі.