Пакет акцыяў "Беларуськалію" каштуе 30 мільярдаў даляраў.
Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці Георгій Кузьняцоў.
Ацэнку падрыхтаваў Інстытут нерухомасьці і ацэнкі.
Кузьняцоў заявіў, што пытаньне з продажам акцый "Беларуськалію" "пакуль завісла".
"Напэўна, кітайцы думаюць. Мы сказалі ім цану і нашы ўмовы. Яны думаюць, прымальныя ці не гэтыя ўмовы для іх".
Паводле Кузьняцова, падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у кастрычніку "гэтае пытаньне асабліва не абмяркоўвалася".
У жніўні рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларуськалій" было пераўтворана ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, 100% акцый якога належаць дзяржаве.
"Беларуськалій" быў уключаны ў плян прыватызацыі на 2010 год.