Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: 17 чалавек атрымалі пажыцьцёвае зьняволеньне


Суд Джалалабадзкай вобласьці ў Кіргізстане вырак да пажыцьцёвага зьняволеньня 17 чалавек, якія бралі ўдзел у масавых непарадках і міжэтнічных сутычках у паўднёвых гарадах Ош і Джалалабад у чэрвені сёлета. 17 падсудных прызнаныя вінаватымі ў забойстве 16 чалавек. У выніку сутычак загінулі, паводле афіцыйных дадзеных, болей як 300 чалавек, паводле неафіцыйных дадзеных, -- каля 2 тысяч.

Увесну сёлета ў Кіргізстане ў выніку стыхійных масавых выступаў зрынулі прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева, які цяпер хаваецца ад правасудзьдзя ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG