Лінкі ўнівэрсальнага доступу

RTE: Дубліну дадуць 85 мільярдаў эўра


Тэрміновая фінансавая дапамога Ірляндыі з боку Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду складзе 85 мільярдаў эўра. Пра гэта напярэдадні паведаміла ірляндзкая дзяржаўная тэлекампанія RTE.

Міністэрства фінансаў краіны назвала, аднак, абнародаваныя зьвесткі заўчаснымі, зазначыўшы, што кансультацыі паміж ірляндзкім урадам і рабочаю групаю Эўразьвязу і МВФ толькі пачаліся і, як мяркуецца, будуць доўжыцца два тыдні.

Раней паведамлялася, што Дубліну могуць выдзеліць да 90 мільярдаў эўра, каб дапамагчы пераадолець крызіс банкаўскага сэктару.
XS
SM
MD
LG