Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран прыпыніў ядзерную праграму


У сярэдзіне лістапада Іран часова прыпыніў работы па ўзбагачэньні ўрану. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі.

Разам з тым, у дакладзе адзначаецца, што колькасьць нізкаўзбагачанага ўрану ў краіне ўжо дастатковае для стварэньня прынамсі дзьвюх ядзерных бомбаў.

Раней зьявіліся паведамленьні, што ядзерныя прадпрыемствы супыніліся з-за кампутарнага вірусу, які заразіў інфармацыйныя сыстэмы краіны. Афіцыйны Тэгеран, аднак, заявіў, што згаданыя складанасьці не нанесьлі шкоды нацыянальнай ядзернай праграме.
XS
SM
MD
LG