Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясельле прынца Уільяма і Кэйт Мідлтон адбудзецца 29 красавіка


Вясельле брытанскага прынца Уільяма, старэйшага ўнука каралевы Лізаветы Другой, і ягонай сяброўкі Кэйт Мідлтон адбудзецца 29 красавіка 2011 г. у Вестмінстэрскім абацтве ў Лёндане. Пра гэта паведаміла сёньня брытанская каралеўская сям’я.

Прынц Уільям – другі, пасьля ягонага бацькі прынца Уэльскага Чарльза спадкаемца брытанскай кароны. Паводле нядаўніх апытаньняў, праведзеных шэрагам брытанскіх СМІ, каля паловы жыхароў Вялікай Брытаніі лічаць, што менавіта прынц Уільям, у абыход бацькі, павінен быць каралём пасьля Лізаветы Другой.
XS
SM
MD
LG