Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты АБСЭ: Бябенін скончыў жыцьцё самагубствам


Алег Бябенін, пахаваньне
Алег Бябенін, пахаваньне
Два незалежныя судова-мэдычныя экспэрты АБСЭ, якія дасьледавалі справу сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна, сьцьвердзілі, што прычынай ягонай сьмерці было самагубства праз павешаньне.

Вось тэкст высноваў экспэртаў, які падаецца ў сёньняшнім прэс-рэлізе АБСЭ:

"Дакумэнтальна пацьверджаны агляд месца здарэньня, сабраныя на месцы здарэньня прадметы, вынікі абсьледаваньняў і аналізаў сабранага матэрыялу не даюць падставаў сумнявацца ў задакумэнтаваных выніках і высновах сьледзтва.

У сваёй ацэнцы экспэрты адзначылі некаторыя канкрэтныя накірункі магчымага далейшага тэхнічнага аналізу, якія могуць быць узятыя пад увагу адпаведнымі беларускімі ўладамі.

Вусныя сьведчаньні, уключаныя ў матэрыялы справы, у тым ліку ад сваякоў, сяброў і калегаў, не прынесьлі ніякіх дадатковых фактаў або доказаў.

На думку экспэртаў, вынікі ўскрыцьця і доказы, сабраныя на месцы здарэньня, выразна сьведчаць, што прычынай сьмерці было самагубства праз павешаньне.

Ацэнка і аналіз экспэртаў такі, што на аснове доказаў і інфармацыі даступнай для іх яны заключылі, што прычынай сьмерці было самагубства праз павешаньне. Паводле экспэртаў, няма падставы меркаваць, што спадара Бябеніна павесілі пасьля сьмерці".


Прэс-рэліз інфармуе, што адзін экспэрт быў з Нарвэгіі, а другі са Швэцыі, але не паведамляе іхных імёнаў.

Мандат, які атрымалі экспэрты на працу ў Беларусі, не дазваляў ім правесьці асобнае расьсьледаваньне, а толькі праверыць і ацаніць матэрыялы расьсьледаваньня, праведзенага беларускім бокам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG