Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Грыбаўскайце: Гарант стабільнасьці Беларусі – яе людзі


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што галоўны гарант стабільнасьці Беларусі – яе людзі і што яна будзе супрацоўнічаць з тым прэзыдэнтам, якога абярэ народ Беларусі.

“Я думаю, што асноўны гарант стабільнасьці Беларусі – самі беларусы, беларускія людзі, і каго яны абяруць, таму мы і будзем давяраць, з тым будзем супрацоўнічаць. Гэта рашэньне народу Беларусі”, - сказала прэзыдэнт падчас наведаньня ў панядзелак гістарычныя месцы змаганьня за незалежнасьць у Радвілішкісе, як паведаміла літоўскае інфармацыйнае агенцтва ELTA.

Раней у гэтым месяцы інфармацыйнае агенцтва Reuters, абапіраючыся на дыпляматычныя каналы, распаўсюдзіла паведамленьне, у якім цытуецца Д.Грыбаўскайце, якая станоўча выказваецца аб А.Лукашэнку. “Лукашэнка – гарант эканамічнай і палітычнай стабільнасьці Беларусі і яе незалежнасьці. МЫ не хацелі б, каб наша суседка стала другой Расеяй”, - цытуе Далю Грыбаўскайце агенцтва Reuters. Паводле агенцтва, гэтыя словы прэзыдэнт сказала ў Вільні падчас сустрэчы з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG