Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: суд у справе амэрыканцаў адклалі


Пачатак судовага працэсу у справе арыштаваных летась у Іране траіх грамадзянаў ЗША перанесьлі на 6 лютага. Пра гэта паведаміў адвакат абвінавачаных у шпіянажы амэрыканцаў, зазначыўшы, што пастанова прынятая ў сувязі з адсутнасьцю адной зь яго падабаронных – Сары Шурд. Адвакат дадаў, што да пачатку слуханьняў яму забаранілі сустракацца з арыштаванымі.

У верасьні Сара Шурд у сувязі з праблемамі з здароўем была вызваленая пад заклад, пасьля чаго ад'ехала ў ЗША. У Тэгеране папярэдзілі аб магчымасьці прысвоіць заклад – 500 тысяч даляраў, калі Шурд ня вернецца ў Іран.

Амэрыканцы адпрэчваюць абвінавачаньні ў шпіянажы. Яны цьвердзяць, што апынуліся на тэрыторыі Ірану выпадкова, зьбіўшыся з дарогі, калі падарожнічалі па суседнім Іраку.
XS
SM
MD
LG