Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея гатовая абараняць Эўропу разам з НАТО


Расея станоўча ацаніла прапанову НАТО далучыцца да распрацоўкі агульнаэўрапейскай сыстэмы супрацьракетнай абароны, але не дала сваёй непасрэднай згоды. У прыватнасьці, Расея гатовая залучыць сваіх экспэртаў у распрацоўку згаданай сыстэмы, але пакідае за сабой права адмовіцца ад супрацоўніцтва, калі з Масквой будуць абыходзіцца ня як з раўнапраўным партнэрам. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прамаўляючы на саміце НАТО ў Лісабоне.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама павітаў прынцыповую згоду Крамля на супрацоўніцтва, дадаўшы, што гэта ператварае ранейшую крыніцу напружаньня – ў крыніцу патэнцыйнага супрацоўніцтва супраць агульнай пагрозы.

НАТО дэкляруе, што эўрапейская сыстэма супрацьпаветранай абароны распрацоўваецца на выпадак удару з Блізкага Ўсходу.
XS
SM
MD
LG