У Эгіпце разьбіўся аўтобус з турыстамі з розных эўрапейскіх краін. Як паведаміла тэлекампанія «Мір», сярод дзевяці загінулых — грамадзяне Расеі і Ўкраіны, сярод каля 40 параненых — грамадзяне Беларусі. Пацярпелыя дастаўленыя ў шпіталь гораду Хургада.
Інцыдэнт адбыўся на ўзьбярэжжы Чырвонага мора на трасе Заафарана — Рос-Гарыб.
Паводле відавочцаў, аўтобус, які рухаўся на вялікай хуткасьці, не ўпісаўся ў паварот і зьехаў пад адхон, пасьля чаго некалькі разоў перакуліўся. Эгіпэцкая паліцыя разглядае вэрсію, што кіроўца аўтобусу заснуў за рулём.