Пачалося пробнае прапампоўваньне нафты ў авэрсным рэжыме на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, паведамілі БелаПАН у кампаніі «Укртранснафта».
Танкер з 80 тысячамі тонаў расейскай нафты Urals прыбыў на марскі нафтавы тэрмінал «Паўднёвы» вечарам 17 лістапада. Наступныя двое сутак нафту перагружалі ў рэзэрвуары, пасьля чаго былі праведзеныя неабходныя мытныя працэдуры.
Прапампоўка пачалася 20 лістапада. З галіны нафтаправоду Адэса — Броды нафта будзе перапампоўвацца па магістральным нафтаправодзе «Дружба» на Мазырскі НПЗ.
Чакаецца, што чарговы танкер з 78 тысячамі тонаў нафты для Беларусі прыбудзе ва Ўкраіну 25 лістапада, паведамілі ў кампаніі «Укртранснафта».
Беларуска-ўкраінскі кантракт пра транзыт нафты па трубаправодзе Адэса — Броды ў авэрсным рэжыме быў заключаны ў Менску ў канцы кастрычніка на тэрмін да 2013 году.
Як паведаміў 8 лістапада віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка, «па нафтаправодзе будзе прапампаваная іншая, не вэнэсуэльская, нафта».
19 лістапада на сустрэчы з прэзыдэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азэрбайджана Раўганам Абдулаевым Аляксандар Лукашэнка прапанаваў пастаўляць у Беларусь азэрбайджанскую нафту:
«Мы разглядаем любыя варыянты супрацоўніцтва з Азэрбайджанам па вуглевадароднай сыравіне. Я маю на ўвазе пастаўкі ў Беларусь азэрбайджанскай нафты па своп-схеме (замяшчаючы вэнэсуэльскую нафту, якая будзе прадавацца на амэрыканскім рынку)».
«Вы выйграяце дзясяткі даляраў на адной тоне, мы таксама выйграем. Я думаю, гэта цалкам натуральна. Гаворка ідзе пра прапампоўку вашай нафты на нашы заводы па нафтаправодзе Адэса — Броды з выхадам на «Дружбу».
Як паведамлялася раней, Украіна не дазволіла расейскай кампаніі «Транснафта» назіраць за спробнай прапампоўкай нафты для Беларусі па трубаправодзе Адэса — Броды.
«Мы накіроўвалі афіцыйныя лісты Ўкраіне і Беларусі з просьбай дапусьціць назіральнікаў. Украінскі бок адказаў, што дасьць рады самастойна», — заявіў афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.
Між тым, у расейскай кампаніі асьцерагаюцца, што запуск нафтаправоду Адэса — Броды, які ёсьць часткай адзінай сыстэмы трубаправодаў, у авэрсным рэжыме можа нэгатыўна адбіцца на ўсёй сыстэме, у тым ліку на пастаўках расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Эўропу.

Вы выйграяце дзясяткі даляраў на адной тоне, мы таксама выйграем.