Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новай Зэляндыі адкладзеная апэрацыя па выратаваньні зьніклых гарнякоў


У Новай Зэляндыі выратавальнікі не могуць пачаць пошукі 29 гарнякоў, зьніклых у пятніцу падчас выбуху з-за высокай канцэнтрацыі небясьпечных газаў у шахце. Пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік кампаніі Pike River, якой належыць шахта.

Паводле Пітэра Ўітла, небясьпека другога выбуху ўсё яшчэ захоўваецца. Выратавальнікі апусьцяцца ў шахту адразу як ўзровень газу ў забоі дасягне бясьпечнага ўзроўню.
XS
SM
MD
LG