Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...месцамі кароткачасовыя дажджы, туман, тэмпэратура ўначы 0...+5°С, пры праясьненьнях да 3°С, удзень +2...+8°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У офісе Партыі БНФ пачнецца кінапаказ, прысьвечаны 80-годьздзю Ўладзімера Караткевіча. На працягу пяці вечароў будуць паказаныя пяць фільмаў: “Дзікае паляваньне караля Стаха”, “Паром”, “Лісьце каштанаў”, “Маці ўрагану” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Пачатак паказаў у 18.30.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі адбудзецца саміт Украіна – Эўразьвяз.

У Кіеў зь візытам прыяжджае патрыярх маскоўскі Кірыл.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1722 годзе нарадзіўся знакаміты ўкраінскі філёзаф Рыгор Скаварада.

У 1801 годзе прыйшоў на сьвет расейскі лексыкограф Уладзімер Даль, стваральнік “Тлумачальнага слоўніка жывой велікарускай мовы”. З паходжаньня Даль быў датчанін.

А яшчэ ў гэты дзень у 1890 годзе нарадзіўся францускі генэрал Шарль дэ Голь, які пасьля вайны ўзначаліў пятую францускую рэспубліку і абіраўся прэзыдэнтам ажно тры разы.

У 1916 годзе скончыў жыцьцё самагубствам Джэк Лондан, амэрыканскі пісьменьнік, нэарамантык.

У 1928 годзе ў Парыжы ўпершыню было выкананае знакамітае “Балеро“ Марыса Равэля.

У 1963 годзе ў Даласе, у амэрыканскім штаце Тэхас, быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Фіцджэралд Кенэдзі. Лічыцца, што забіў яго Лі Гарві Освальд, які нейкі час жыў у Менску, у доме на плошчы Перамогі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Лібан адзначае Дзень незалежнасьці.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Гэта вам не гіпадром! Постскрыптум да дзіцячага Эўрабачаньня-2009”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Як можна кіраваць народам, які мае дзьвесьце сорак шэсьць гатункаў сыру?” – Шарль дэ Голь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG