Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў прагноз разьвіцьця эканомікі на 2011 год. Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэсавай службе кіраўніка дзяржавы.
Паводле прагнозу, яе асноўныя паказчыкі, сярод якіх аб’ём прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасьці, узрастуць ад 7 да 10 працэнтаў, а аб’ём інвэстыцыяў у асноўны капітал павінен вырасьці аж на 16-17 працэнтаў. Таксама паведамляецца, што будуць істотна актывізаваныя працэсы мадэрнізацыі і структурнай перабудовы дзеля павышэньня канкурэнтаздольнасьці нацыянальнай эканомікі.