Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква дыстанцуецца ад Бута


Масква не сьцьвярджае, што падазраваны гандляр зброяй Віктар Бут невінаваты ў прад'яўленых яму абвінавачаньнях, але дамагаецца для яго справядлівага суду, заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Цяпер Бут знаходзіцца ў амэрыканскай турме, пасьля таго, як улады Тайлянду выдалі яго ў ЗША. Крэмль назваў экстрадыцыю незаконнай і абуральнай.

У чацьвер дарадца прэзыдэнта Расеі ў пытаньнях замежнай палітыкі Сяргей Прыходзька заявіў, што Расея ня мае вайсковых таямніцаў, зьвязаных са справай Бута, якія яна б спрабавала схаваць.
XS
SM
MD
LG