Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лісабоне – саміт НАТО


Лідэры 28 краінаў НАТО распачынаюць сёньня двухдзённую нараду ў Лісабоне. Чакаецца, што галоўнай тэмай саміту стане абмеркаваньне графіку вываду войскаў з Аўганістану. Раней прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прапанаваў, каб Кабул пераняў адказнасьць за бясьпеку краіны да канца 2014 году. Паступовы вывад войскаў міжнароднай кааліцыі мае пачацца ў наступным годзе.

Чакаецца, што на сустрэчу прыбудзе і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, які прапануе НАТО новыя транзытныя шляхі для паставак у Аўганістан і магчымы ўдзел Расеі ў эўрапейскай сыстэме супрацьракетнай абароны.

Акрамя таго на плянуецца першая двухбаковая сустрэча прэзыдэнтаў ЗША Барака Абамы і Грузіі – Міхаіла Саакашвілі.
XS
SM
MD
LG