Сёньня пасьля 22-й гадзіны госьцем праграмы "Начная Свабода" будзе намесьнік старшыні "Маладога фронту" Алесь Кіркевіч. Гарадзенская пракуратура вынесла яму папярэджаньне паводле 193 артыкула Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).
Алесь Кіркевіч паведаміў, што некалькі дзён таму на працу да маці сябра арганізацыі 16-гадовага Тамаша Прыхода прыйшлі супрацоўнікі КДБ і прымусілі напісаць яе заяву супраць яго: "Прымусілі напісаць на мяне заяву за ўцягваньне непаўналетніх у "незаконную" дзейнасьць. У пракуратуры зь мяне хацелі ўзяць абавязаньні не займацца больш "Маладым фронтам" і, маўляў, ня ўцягваць моладзь у незаконныя фармаваньні. Я, безумоўна, падпісваць такія абавязаньні адмовіўся, бо не лічу сваю дзейнасьць супрацьзаконнаю.
Задаць свае пытаньні Алесю Кіркевічу вы можаце ў камэнтарах да гэтага артыкулу.