Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ратыфікацыя дамовы з Расеяй аб узбраеньнях сёлета - першачарговае патрабаваньне нацыянальнай бясьпекі. Абама заявіў журналістам сёньня, што стаўкі для ЗША ясныя – і высокія.
Барак Абама выступаў у часе сустрэчы з вышэйшымі дараднікамі і асноўнымі прыхільнікамі пакту, у ліку якіх былыя кіраўнікі зьнешнепалітычнага ведамства Мадлен Олбрайт, Джэймс Бэйкер і Гэнры Кісэнджэр, а таксама былыя міністры абароны ЗША. Абама сказаў, што упэўнены, што набярэцца неабходная колькасьць галасоў для ратыфікацыі дамовы.
Новая дамова аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (START) прадугледжвае значнае скарачэньне арсэналаў абодвух бакоў, -- амаль на траціну.