Улады ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі абараняюць мясцовых вытворцаў харчовай прадукцыі ад рынкавай канкурэнцыі адміністрацыйнымі мерамі. Яны перашкаджаюць пастаўляць у гандлёвую сетку тавары зь іншых рэгіёнаў, тым самым пазбаўляючы пакупнікоў выбару.
У Бабруйску старшыня гарвыканкаму Дзьмітры Бонахаў на паседжаньні, прысьвечаным разьвіцьцю мясцовага гандлю, выказаў незадавальненьне нястачай у крамах харчоў мясцовай вытворчасьці:
«Жлобінская каўбаса, напрыклад, у Бабруйску, а я ня супраць. Я ня супраць ваўкавыскіх сасісак. Я ня супраць рагачоўскага малака. Я наагул ня супраць усяго. Я адзінае прашу: калі мы сабраліся сябраваць і супрацоўнічаць, то гэтае сяброўства не павінна быць аднабаковым».
Супрацоўніца аддзелу збыту Бабруйскага мясакамбінату выказваньні кіраўніка гарадзкой вэртыкалі пакінула без камэнтару, аднак патлумачыла сытуацыю ў гандлі:
«Усе прадпрыемствы мяса-малочнай прамысловасьці Беларусі прысутнічаюць у Бабруйску. Таму нам цяжкавата прадаваць сваю прадукцыю, бо дужа шмат канкурэнтаў. Мы не прадаем прадукцыі столькі, колькі б нам хацелася».
Бабруйскі спажывец Алесь Чыгір таксама незадаволены выказваньнем чыноўніка:
«Спадар Бонахаў у дадзеным выпадку выконвае функцыі аддзелу збыту. А гэта называецца ўмяшаньнем у эканоміку. Канкурэнцыя ў такім разе паміж вытворцамі становіцца нядобрасумленнай. Усіх спажыўцоў пазбаўляюць выбару».
У райцэнтры Чэрыкаве таксама ёсьць людзі, якія незадаволеныя гандлем харчамі. Адзін зь іх — Сямён Панізоўцаў. Ён цьвердзіць, што ў мястэчку нельга купіць магілёўскі хлеб — раённая ўлада абмяжоўвае пастаўкі. Раней ён скардзіўся былому старшыні аблвыканкаму Барысу Батуру, цяпер піша і ягонаму наступніку Пятру Рудніку:
«Гэта ж абсурд, што мы за свае грошы ня можам набыць хлеба, які нам падабаецца. Павінны мыкацца па завугольлі й шукаць гэты хлеб».
У чэрыкаўскіх крамах не прызнаюць, што тут дзейнічаюць нейкія абмежаваньні. Цьвердзяць, што магілёўскі хлеб на паліцах ёсьць. А ці даволі яго, каб задаволіць попыт спажыўцоў?
«Скажам так, у недастатковай колькасьці. Што да якасьці, то ён лепшы, канечне. Можна было й больш замаўляць. Аднак трэба ж неяк і свой хлебазавод падтрымліваць. Чэрыкаўскі хлеб мы бяром штодня, а магілёўскі — празь дзень, каб спрыяць продажу гэтага хлеба».
Карэспандэнт: «Чэрыкаўскага?»
Гандлярка: «Так».
Супрацоўніца аб’яднаньня «Магілёўхлебпрам» факт абмежаваньня паставак харчу прызнае:
«Райвыканкам чэрыкаўскі выдзеліў нам толькі адну краму, дзе мы можам прадаваць увесь свой асартымэнт. А ў астатніх гандлёвых кропках — толькі дробнаштучныя булачныя вырабы».
Райпо бароніць вытворцаў, але за кошт спажыўцоў
У горадзе Жабінцы даволі складана знайсьці на паліцах крамаў цукар вытворчасьці Скідзельскага заводу, а ў Пружанах — сок і кансэрвы не пружанскага камбінату. Чыноўнікі райпо падтрымліваюць вытворцаў са свайго рэгіёну.
Чыноўніца Берасьцейскага райпо кажа, што вытворцаў са свайго рэгіёну падтрымліваюць ня толькі на Берасьцейшчыне, але і ў іншых рэгіёнах:
«Райпо, безумоўна, аказвае падтрымку. Вось, напрыклад, мы бярэм цукар менавіта ад свайго вытворцы: Жабінкоўскага цукровага заводу. Але калі няма вытворчасьці пэўнага тавару ў нашай вобласьці, то, адпаведна, мы бяром зь іншых абласьцей. Вось, напрыклад, Скідзель выпускае цукар-рафінад, выпускае таксама цукар па тры-пяць кіляграмаў».
У Баранавічах, Жабінцы і Пінску таксама бароняць і падтрымліваюць вытворцаў менавіта свайго рэгіёну. Існуюць адмысловыя аддзелы, якія займаюцца гэтымі пытаньнямі, адзначылі «Свабодзе» ў Баранавіцкім райпо:
«Канечне, існуе абарона сваіх вытворцаў. У нас існуе гандлёвы аддзел, які займаецца менавіта гэтай справай».
Аналягічна адказалі і ў Жабінкаўскім райпо:
«Так, мы рэгулюем гэтыя моманты. У нас існуе такая практыка».
Чыноўніца Берасьцейскага райпо прыводзіць яшчэ адзін прыклад рэгуляваньня рынку і падтрымкі вытворцы са свайго рэгіёну:
«Напрыклад, у нас ёсьць у Маларыце свой гароднінасушыльны завод, які зьяўляецца вытворцам дзіцячага харчаваньня. А ёсьць і ў Віцебску падобнае прадпрыемства. Мы падтрымліваем свайго маларыцкага вытворцу. Але тое, што яны не прадукуюць, купляем у іншых вытворцаў».
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус кажа, што такім чынам улада ў рэгіёне абараняе сама сябе і не клапоціцца пра спажыўца, якога пазбаўляюць магчымасьці выбраць. Людзям даводзіцца купляць толькі тое, што прапануюць:
«Гэта вельмі кепская сытуацыя. Прычым ведаю, што яна тычыцца ня толькі продажу, але нават і нарыхтоўкі, напрыклад, ягад. Не дапускаюць у свой рэгіён прадстаўнікоў іншых абласьцей. А гэта, у сваю чаргу, таксама зусім не спрыяе канкурэнцыі і рынкавым коштам, бо, зноў жа, набываюць у людзей літаральна за іх кошт. А вось прадпрымальнікі працуюць па-іншаму. Мы перад райпо не здымаем шапкі, але перад пакупнікамі здымаем».
Гомельскія тавары не бяруць у Горадні, Віцебску і Берасьці
Гомельскія вытворцы харчовай прадукцыі заяўляюць, што ім надзвычай складана пастаўляць свае тавары ў іншыя рэгіёны краіны. Гэта тычыцца найперш мясных і лікёра-гарэлачных вырабаў.
Прадстаўніца службы збыту ААТ «Гомельскі мясакамбінат» апавяла, што прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца толькі ў Магілёўскай вобласьці й Менску. Патрапіць на рынак Віцебскай ці суседняй Берасьцейскай вобласьці пакуль няма мажлівасьці. Маўляў, сто кіляграмаў прадукцыі вазіць ня будзеш, а на большае берасьцейцы не пагаджаюцца — гандлююць сваёй:
«Не знайшлі там пакупнікоў, якія куплялі б нашу прадукцыю. У іх свая — напрацаваныя сувязі зь Берасьцейскім мясакамбінатам. Ёсьць іншыя мясакамбінаты. Мы пісалі аб’явы ў газэты, на сайт выносілі. Думалі, што, можа, па дамове камісіі будзе ў Берасьцейскай вобласьці хтосьці працаваць, але пакуль ніхто жаданьня ня выявіў. Зь цяжкасьцю рэалізуем у нашай вобласьці, у Расеі. У Горадні — не, у Віцебску — не, у Берасьці — не».
Яшчэ больш складаная сытуацыя — з рэалізацыяй у іншых рэгіёнах гомельскай гарэлкі. Сваёй гарэлкі Гомельскі лікёра-гарэлачны завод прадае на месцы толькі 39 адсоткаў. Уся іншая «гарачая» прадукцыя, якая прадаецца ў вобласьці, — завозная.
Гамельчукі, у сваю чаргу, ня могуць без перашкодаў рэалізаваць сваю гарэлку ні ў Віцебску, ні ў Горадні, ні ў Берасьці, ні пагатоў у Магілёве.
У аддзеле продажу лікёра-гарэлачнага заводу ўдакладняюць:
«Што тычыцца сувэнірнай, якой у іх няма, то для асартымэнту яшчэ можна неяк увапхнуць. А што да звычайнай, прэйскурантнай гарэлкі — гэта наагул праблема. І чым далей, тым горш. Дапусьцім, Горадня яшчэ нядаўна крыху брала, а цяпер, кажуць, у іх надзвычай строгія забароны. Берасьце, Віцебск — там наагул жах. У Магілёўскай вобласьці — там толькі клімавіцкая гарэлка. Туды наагул праблемна прадаць прэйскурантную гарэлку. Усе кажуць: „Выбачайце, хочам працаваць. Калі прыходзяць правяраць і стаіць „чужая“ гарэлка — усё, забарона“. І што нам рабіць? Вось і б’ем у званы!»
Лікёра-гарэлачны завод адчыніў нядаўна ў Горадні сваю фірмовую краму. Але ў маштабе рэгіёну яна наўрад ці істотна палепшыць продаж гомельскай гарэлкі.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
У Бабруйску старшыня гарвыканкаму Дзьмітры Бонахаў на паседжаньні, прысьвечаным разьвіцьцю мясцовага гандлю, выказаў незадавальненьне нястачай у крамах харчоў мясцовай вытворчасьці:
«Жлобінская каўбаса, напрыклад, у Бабруйску, а я ня супраць. Я ня супраць ваўкавыскіх сасісак. Я ня супраць рагачоўскага малака. Я наагул ня супраць усяго. Я адзінае прашу: калі мы сабраліся сябраваць і супрацоўнічаць, то гэтае сяброўства не павінна быць аднабаковым».
Супрацоўніца аддзелу збыту Бабруйскага мясакамбінату выказваньні кіраўніка гарадзкой вэртыкалі пакінула без камэнтару, аднак патлумачыла сытуацыю ў гандлі:
«Усе прадпрыемствы мяса-малочнай прамысловасьці Беларусі прысутнічаюць у Бабруйску. Таму нам цяжкавата прадаваць сваю прадукцыю, бо дужа шмат канкурэнтаў. Мы не прадаем прадукцыі столькі, колькі б нам хацелася».
Бабруйскі спажывец Алесь Чыгір таксама незадаволены выказваньнем чыноўніка:
«Спадар Бонахаў у дадзеным выпадку выконвае функцыі аддзелу збыту. А гэта называецца ўмяшаньнем у эканоміку. Канкурэнцыя ў такім разе паміж вытворцамі становіцца нядобрасумленнай. Усіх спажыўцоў пазбаўляюць выбару».
Гэта ж абсурд, што мы за свае грошы ня можам набыць хлеба, які нам падабаецца.
«Гэта ж абсурд, што мы за свае грошы ня можам набыць хлеба, які нам падабаецца. Павінны мыкацца па завугольлі й шукаць гэты хлеб».
У чэрыкаўскіх крамах не прызнаюць, што тут дзейнічаюць нейкія абмежаваньні. Цьвердзяць, што магілёўскі хлеб на паліцах ёсьць. А ці даволі яго, каб задаволіць попыт спажыўцоў?
«Скажам так, у недастатковай колькасьці. Што да якасьці, то ён лепшы, канечне. Можна было й больш замаўляць. Аднак трэба ж неяк і свой хлебазавод падтрымліваць. Чэрыкаўскі хлеб мы бяром штодня, а магілёўскі — празь дзень, каб спрыяць продажу гэтага хлеба».
Карэспандэнт: «Чэрыкаўскага?»
Гандлярка: «Так».
Супрацоўніца аб’яднаньня «Магілёўхлебпрам» факт абмежаваньня паставак харчу прызнае:
«Райвыканкам чэрыкаўскі выдзеліў нам толькі адну краму, дзе мы можам прадаваць увесь свой асартымэнт. А ў астатніх гандлёвых кропках — толькі дробнаштучныя булачныя вырабы».
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Райпо бароніць вытворцаў, але за кошт спажыўцоў
У горадзе Жабінцы даволі складана знайсьці на паліцах крамаў цукар вытворчасьці Скідзельскага заводу, а ў Пружанах — сок і кансэрвы не пружанскага камбінату. Чыноўнікі райпо падтрымліваюць вытворцаў са свайго рэгіёну.
Чыноўніца Берасьцейскага райпо кажа, што вытворцаў са свайго рэгіёну падтрымліваюць ня толькі на Берасьцейшчыне, але і ў іншых рэгіёнах:
«Райпо, безумоўна, аказвае падтрымку. Вось, напрыклад, мы бярэм цукар менавіта ад свайго вытворцы: Жабінкоўскага цукровага заводу. Але калі няма вытворчасьці пэўнага тавару ў нашай вобласьці, то, адпаведна, мы бяром зь іншых абласьцей. Вось, напрыклад, Скідзель выпускае цукар-рафінад, выпускае таксама цукар па тры-пяць кіляграмаў».
У Баранавічах, Жабінцы і Пінску таксама бароняць і падтрымліваюць вытворцаў менавіта свайго рэгіёну. Існуюць адмысловыя аддзелы, якія займаюцца гэтымі пытаньнямі, адзначылі «Свабодзе» ў Баранавіцкім райпо:
Канечне, існуе абарона сваіх вытворцаў. У нас існуе гандлёвы аддзел, які займаецца менавіта гэтай справай.
«Канечне, існуе абарона сваіх вытворцаў. У нас існуе гандлёвы аддзел, які займаецца менавіта гэтай справай».
Аналягічна адказалі і ў Жабінкаўскім райпо:
«Так, мы рэгулюем гэтыя моманты. У нас існуе такая практыка».
Чыноўніца Берасьцейскага райпо прыводзіць яшчэ адзін прыклад рэгуляваньня рынку і падтрымкі вытворцы са свайго рэгіёну:
«Напрыклад, у нас ёсьць у Маларыце свой гароднінасушыльны завод, які зьяўляецца вытворцам дзіцячага харчаваньня. А ёсьць і ў Віцебску падобнае прадпрыемства. Мы падтрымліваем свайго маларыцкага вытворцу. Але тое, што яны не прадукуюць, купляем у іншых вытворцаў».
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус кажа, што такім чынам улада ў рэгіёне абараняе сама сябе і не клапоціцца пра спажыўца, якога пазбаўляюць магчымасьці выбраць. Людзям даводзіцца купляць толькі тое, што прапануюць:
«Гэта вельмі кепская сытуацыя. Прычым ведаю, што яна тычыцца ня толькі продажу, але нават і нарыхтоўкі, напрыклад, ягад. Не дапускаюць у свой рэгіён прадстаўнікоў іншых абласьцей. А гэта, у сваю чаргу, таксама зусім не спрыяе канкурэнцыі і рынкавым коштам, бо, зноў жа, набываюць у людзей літаральна за іх кошт. А вось прадпрымальнікі працуюць па-іншаму. Мы перад райпо не здымаем шапкі, але перад пакупнікамі здымаем».
ГОМЕЛЬШЧЫНА