Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сара Пэйлін перакананая, што перамагла б Барака Абаму


Былы губэрнатар штату Аляска Сара Пэйлін ў інтэрвію тэлекампаніі АВС выказала перакананьне, што перамагла б на прэзыдэнцкіх выбарах 2012 г. Раней Пэйлін заяўляла, што разглядае магчымасьць вылучэньня сваёй кандыдатуру на пасаду кіраўніка Белага Дому.

У 2008 годзе Сара Пэйлін балятавалася ў віцэ-прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі разам з кандыдатам у прэзыдэнты Джонам Маккейнам.

Пэйлін карыстаецца папулярнасьцю ў кансэрватыўнай часткі членаў Рэспубліканскай партыі, асабліва ў тых, хто дамагаецца зьмяншэньня падаткаў.
XS
SM
MD
LG