Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: выбары ў Сэнат выйграў незарэгістраваны кандыдат




У ЗША па выніках падліку галасоў на прамежкавых выбарах у Кангрэс, пераможцам на сэнацкі мандат ад штату Аляска быў абвешчаны палітык, якога не было ў выбарчым бюлетэні.

Ліза Муркоўскі прайграла кампанію за намінацыю ад Рэспубліканскай партыі і не была ўнесеная ў выбарчы бюлетэнь. Яна, аднак, заклікала выбарцаў упісваць падчас галасаваньня яе імя ад рукі.

Апошні раз кандыдат выйграў такім чынам выбары ў Сэнат больш за 50 гадоў таму.
XS
SM
MD
LG