Экспэрты Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду маюць правесьці праверку Ірляндзкіх банкаў. Інспэкцыя была ініцыяваная ў сувязі з асьцярогамі аб пагрозе дэфолту ў краіне.
Раней Брусэль заявіў, што, у выпадку патрэбы, удзеліць Дубліну выратавальны эканамічны пакет.
На саміце міністраў фінансаў краінаў Эўразьвязу, які прайшоў у Брусэлі ў сераду, ірляндзкае кіраўніцтва, аднак, адмовілася ад выратавальнага пакету, з-за зьвязаных зь ім умоваў увядзеньня ў краіне жорсткай бюджэтнай дысцыпліны.