Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры Эўразьвязу крытыкуюць Украіну


Міністры замежных спраў Польшчы і Швэцыі зьвінавацілі Украіну ва ўхіленьні ад правядзеньня неадкладна патрэбных рэформаў.


Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і ягоны швэдзкі калега Карл Білдт наведвалі Кіеў, дзе сустракаліся з кіраўнікамі Украіны напярэдадні саміту Эўразьвязу з Украінай, які мае адбыцца 23 лістапада.


Сікорскі заклікаў прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча “пераўтвараць словы ў справы”. Білдт заявіў, што Украіна стварае ўражаньне, што займаецца “пераліваньнем з пустога ў парожняе”, як ў эканоміцы, так і ў палітыцы. Украінская апазыцыя заяўляе, што ўрад разбурыў дасягненьні ў справе дэмакратызацыі краіны ад часу Памаранчавай рэвалюцыі 2004 году. Нядаўна ЗША скрытыкавалі парушэньні ў часе выбараў у мясцовыя ворганы ўлады ва Украіне.
XS
SM
MD
LG