Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыбуліны


Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя антыподы Савелій і Рыгор выказваюцца наконт рэканструкцыі беларускіх цэркваў на расейскі капыл.

Спампаваць


Грышка:
Вар’яты прарасейскія спакою не даюць.
Як толькі ты адвернесься, цыбуліну ўзьвядуць.
У Нясьвіжы і Наваградку, і ў Клецку, і паўсюль яны –
Цыбуліны, цыбуліны, цыбуліны, цыбуліны…

Саўка:
А што, ано ж красіва – златые купала.
Ня нада нам в Расію, ана сама прышла.
Ня нада ехаць в Суздаль, ня нада ехаць в Твер,
Сматры і наслаждайся – есьць всё у нас цяпер.

Грышка:
Расейскія апрычнікі ўпарта і цынічна
Аблічча гістарычнае краіны нашай нішчаць.
І нашыя прыгожыя калісьці гарады
Спрэс робяцца ахвярамі маскоўскае арды.

Саўка:
Рыгор, не перадзёргівай і не прэувелічывай
Напялілі цыбуліну на цэркаў – і атлічна.
Зато ані ня ўзялі нічыво із госбюджэта.
Спасіба вам, царкоўныя страіцелі за эта!

Грышка:
Як можна быць настолькі абыякава-тупым?!
Яны ж перабудуюць тут усё на свой капыл!
Цыбуліны налепяць па ўсёй тваёй зямлі,
А ты ім скажаш: “Дзякуй, што грошай не ўзялі”.

Саўка:
Ты што-та, Грыша, сільна рукамі замахал…
А чэм цібе ня нравіцца, к прымеру, Тадж-Махал?
А в обшчэм-та ня стоіт нам дзяржацца за стар’ё,
А лучшэ строіць новае, красівае, сваё,
Красівае сваё… мнагакварцірнае жыльё.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG