Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад спаткаўся з Аліевым


Прэзыдэнты Ірану і Азэрбайджану правялі сёньня ў Баку перамовы. Махмуд Ахмадзінэжад і Ільхам Аліеў выказалі ўпэўненасьць, што дачыненьні паміж дзьвюма краінамі будуць разьвівацца.

Як інфармуюць азэрбайджанскія мэдыі, па выніках перамоваў быў падпісаны “мэмарандум аб паразуменьні” ў галіне энэргетыкі і транспарту.

Ахмадзінэжад прыляцеў у Баку за дзень да прызначанага на чацьвер саміту кіраўнікоў пяці прыкасьпійскіх дзяржаваў – Азэрбайджану, Ірану, Казахстану, Расеі і Туркмэністану.
XS
SM
MD
LG