Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: прэзыдэнт супраць кары Азізу


Прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані заявіў, што адмаўляецца падпісаць указ аб выкананьні сьмяротнага прысуду 74-гадоваму Тарыку Азізу – аднаму з найбліжэйшых паплечнікаў Садама Хусэйна.

У кастрычніку суд у Багдадзе пастанавіў пакараць Азіза сьмерцю.

У інтэрвію францускаму тэлеканалу “France-24” Талябані сказаў, што спагадліва ставіцца да Азіза, бо той зьяўляецца ня толькі “ірацкім хрысьціянінам”, але й “чалавекам старэчага веку”.

Тарык Азіз здаўся амэрыканскім войскам у красавіку 2003 году – празь месяц пасьля пачатку замежнага ўварваньня ў Ірак.
XS
SM
MD
LG