Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе сачыць за перпампоўкай нафты ў Мазыр


Нафтаправод Адэса-Броды
Нафтаправод Адэса-Броды
Расейская акцыянэрная кампанія па транспарце нафты «Транснефть» мае намер паслаць сваіх назіральнікаў на прапампоўку ў авэрсным рэжыме нафты па трубаправодзе Адэса-Броды ў Беларусь на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кампаніі Ігар Дзёмін. Паводле яго, Беларусь ужо дала сваю згоду на ўдзел расійскіх спэцыялістаў.

У той жа час, як адзначыў Ігар Дзёмін, украінскі бок пакуль не адказаў на афіцыйны ліст расейскай кампаніі. Ён таксама паведаміў, што лістападаўскі графік прапампоўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» дазваляе прапампаваць ў авэрсным рэжыме 80 тыс. Тон.

Пасьля перапампоўкі па нафтаправодзе «Адэса-Броды» далейшая пастаўка нафты ў Беларусь пройдзе па адной з двух існуючых галінаў нафтаправода «Дружба», па другой – нафта пойдзе ў Эўропу. «Пакуль графік дазваляе ажыцьцявіць прапампоўку. Што адбудзецца з надыходам халадоў, пакуль цяжка сказаць », – заявіў Ігар Дзёмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG