Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне адкрыўся Беларускі інвэстыцыйны форум


У Франкфурце-на-Майне (Нямеччына) адкрыўся Беларускі інвэстыцыйны форум.

У ім выказалі жаданьне ўдзельнічаць больш за 800 прадстаўнікоў з 36 краін сьвету. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі.

Тут будзе прадстаўлена больш за 160 інвэстыцыйных праектаў на суму звыш 14 мільярдаў даляраў. Плянуецца падпісаньне 15 інвэстыцыйных дамоваў і пратаколаў аб намерах, дзякуючы якім чакаецца паступленьне ў Беларусь інвэстыцый у 3,5 мільярда даляраў, перадае БелТА.

Гэта ўжо трэці падобны форум: першы прайшоў у 2008 годзе ў Лёндане, другі — у 2009-м у Менску. Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, цяперашняе мерапрыемства праводзіцца ў рамках Эўрапейскага фінансавага тыдня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG