Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пыл з астэроіду даставілі на Зямлю


Японскі касьмічны зонд упершыню ў гісторыі даставіў на Зямлю ўзоры пылу з паверхні аднаго з астэроідаў – пра гэта паінфармавала японскае касьмічнае агенцтва.

Дасьледнікі спадзяюцца, што часьцінкі, дастаўленыя ў чэрвені сёлета з астэроіду Ітакава, дапамогуць у вывучэньні працэсаў фармаваньня Сонечнай сыстэмы.

Японскі апарат “Хаябуса” за сем гадоў пераадолеў два мільярды кілямэтраў. У 2005 годзе ён зрабіў пасадку на астэроід, даўжыня якога крыху большая за паўкілямэтра.

За некалькі месяцаў пасьля вяртаньня капсулы апарата на Зямлю вучоныя пераканаліся, што дастаўленыя ўзоры былі ўзятыя менавіта з паверхні астэроіду.
XS
SM
MD
LG