Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: СТАРТ – пад пагрозаю


Сэнату ня варта сёлета разглядаць пытаньня аб ратыфікацыі Дамовы аб нераспаўсюджаньні стратэгічных узбраеньняў, вядомай як новы СТАРТ. Пра гэта заявіў лідэр Рэспубліканскай партыі ў Сэнаце ЗША па пытаньні ратыфікацыі новага СТАРТу Джон Кіл.

Заява Кіла можа паслужыць адказам на высілкі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы паставіць новы СТАРТ на галасаваньне да таго, як Сэнат пачне працу ў абноўленым складзе, у якім Дэмакратычная партыя прэзыдэнта страціць канстытуцыйную большасьць.

Прэзыдэнты Расеі і ЗША падпісалі новы СТАРТ 8 красавіка 2010 году. Рэспубліканская партыя ЗША выступае супраць дамовы, сьцьвярджаючы, што яна аслабіць абароназдольнасьць краіны.
XS
SM
MD
LG