Як сьведчаць лекары, прафэсія палітыка, з мэдычнага пункту гледжаньня, — адна з найбольш небясьпечных. А таму здароўе — важны аспэкт прафэсійнай дзейнасьці прэзыдэнтаў ды ўрадоўцаў. На тэлеканалах розных краін сьвету можна ўбачыць нямала рэпартажаў пра тое, як падтрымліваюць здаровы лад жыцьця першыя дзяржаўныя асобы — ад джогінгу амэрыканскіх прэзыдэнтаў да хакейных і гарналыжных захапленьняў беларускага кіраўніка.
Што да сухіх зьвестак з мэдычных картаў гэтых асобаў, дык такая інфармацыя даступная далёка не паўсюль.
Як паказалі дадзеныя сёлетняга плянавага мэдагляду Барака Абамы, надрукаваныя ў вядучых амэрыканскіх мэдыях, уключна з Washington Post, паказчыкі ягонага здароўя істотна палепшыліся ў параўнаньні з 2007 годам. Так, пульс у стане спакою склаў 56 удараў у хвіліну, а артэрыяльны ціск — 105/62. Трохі падвёў халестэрын, які ад часу апошняга абсьледаваньня ў 2007 годзе вырас ад 96 да 138. Гэта вышэй за норму на 8 адзінак, таму Бараку Абаму параілі адпаведную дыету. Прэзыдэнт па-ранейшаму паліць, хоць і спрабуе адмовіцца ад гэтай шкоднай звычкі і праходзіць курс нікатыназамяняльнай тэрапіі.
Пры росьце 185 см і вазе 81 кг Абама штодня трэніруецца на бегавой дарожцы, падымае цяжары, са спартыўных гульняў аддае перавагу баскетболу ды гольфу. Ягоны рацыён складаецца з здаровых прадуктаў.
Правёўшы пільны мэдычны агляд, лекары прызналі Абаму прыдатным да выкананьня прэзыдэнцкіх абавязкаў і параілі яму прайсьці наступную плянавую праверку ў жніўні 2011 году, пасьля таго як яму споўніцца 50 гадоў.
Сярод краін ЭЗ, у якіх здароўе дзяржаўных кіраўнікоў абмяркоўваецца ня толькі лекарамі, ці ня першае месца займае Францыя.
Вось ужо амаль 20 гадоў французы патрабуюць, каб іх дэталёва інфармавалі пра хваробы кіраўнікоў краіны. Невыпадкова, што леташні выпадак з 54-гадовым Нікаля Сарказі, якому зрабілася блага падчас звыклай прабежкі, апынуўся пад пільнай увагай ягоных суайчыньнікаў. Як пісалі тады вядучыя францускія СМІ, "прэзыдэнт перастараўся са здаровым ладам жыцьця, каб дагадзіць жонцы". Аднак гэтага тлумачэньня ды афіцыйнага паведамленьня лекараў пра 20-гадзіннае знаходжаньне прэзыдэнта ў шпіталі французам было недастаткова. Таму Сарказі быў вымушаны сам распавесьці пра сваё самаадчуваньне на ўласнай старонцы ў сацыяльнай сетцы "Facebook", а таксама падзякаваць суграмадзянам за цікавасьць да ягонага здароўя.
Ані табу, ані фільтраў для інфармацыі пра стан здароўя лідэраў дзяржавы, кіраўнікоў вядучых палітычных партый, іх сваякоў, а таксама членаў каралеўскай сям'і няма ў Вялікабрытаніі. І Даўнінг-стрыт, і прэсавая служба Букінгемскага палаца неадкладна дасылаюць у мэдыі падрабязную інфармацыю пра хоць колькі-небудзь сур'ёзныя недамаганьні першых асоб краіны, каб апярэдзіць чуткі з боку жоўтай прэсы.
Тое ж самае тычыцца Бэльгіі і Італіі. У свой час італьянская прэса шмат паведамляла пра рак прастаты ў Сыльвіё Бэрлюсконі і пра ягоныя плястычныя апэрацыі.
Што да Нямеччыны, дык тут падрабязнасьці хвароб першых асобаў дзяржавы старанна прыхоўваюць. Публічна паласкаць палітычную бялізну лічыцца непрыстойным. Нават самыя бульварныя газэты ня важацца зазіраць у інтымную сфэру канцлеркі Ангелы Мэркель або яе міністраў.
У Кітаі пра стан здароўя першых асобаў дзяржавы вядома ўсё, але публічна пра гэта не гавораць або робяць выгляд, што нічога ня ведаюць. Пару гадоў таму, калі на вачах грамадзкасьці зь цяжкім захворваньнем змагаўся віцэ-прэм'ер Дзяржсавету КНР Хуан Цзюй, пра ягоную сьмерць паведамілі толькі пасьля афіцыйнага заключэньня лекараў. Хаця паўтара года раней інфармацыя пра тое, што ён хворы на рак, абляцела ўсе сусьветныя агенцтвы.
Тэма публічнасьці ў дачыненьні да здароўя кіраўнікоў ураду, міністраў і адказных вайскоўцаў рэгулярна ўздымаецца ў ізраільскім Кнэсэце. У свой час на такой штогадовай справаздачы ўрадоўцаў настойваў тагачасны міністар Натан Шчаранскі. Ён падкрэсьліваў неабходнасьць публікацыі зьвестак пра стан здароўя высокапастаўленых палітыкаў — асабліва ў Ізраілі, дзе няма дэмакратычных мэханізмаў замены прэм'ер-міністра ў выпадку яго раптоўнай хваробы. Дагэтуль падобныя ініцыятывы не знайшлі падтрымкі парлямэнцкай большасьці.
Тэма адкрытасьці інфармацыі пра здароўе прэзыдэнта краіны па-ранейшаму застаецца нязвыклай для расейцаў. Нават пры галоўным расейскім дэмакраце Барысу Ельцыну СМІ паведамлялі далёка ня поўныя зьвесткі пра ягоную сур’ёзную сардэчную і нэўралягічную паталёгію. Пра інфаркты і клінічную сьмерць першага прэзыдэнта Расеі грамадзкасьць даведалася не ад ягоных лекараў, а ад былога кіраўніка службы бясьпекі Аляксандра Каржакова.
Напярэдадні выбараў 19 сьнежня "Свабода" прапанавала кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі падзяліцца сваімі меркаваньнямі наконт адкрытасьці гэтай тэмы, а таксама расказаць пра сваё здароўе.

ЗША

Францыя

Брытанія, Італія

Нямеччына
Што да Нямеччыны, дык тут падрабязнасьці хвароб першых асобаў дзяржавы старанна прыхоўваюць. Публічна паласкаць палітычную бялізну лічыцца непрыстойным. Нават самыя бульварныя газэты ня важацца зазіраць у інтымную сфэру канцлеркі Ангелы Мэркель або яе міністраў.
Кітай
У Кітаі пра стан здароўя першых асобаў дзяржавы вядома ўсё, але публічна пра гэта не гавораць або робяць выгляд, што нічога ня ведаюць. Пару гадоў таму, калі на вачах грамадзкасьці зь цяжкім захворваньнем змагаўся віцэ-прэм'ер Дзяржсавету КНР Хуан Цзюй, пра ягоную сьмерць паведамілі толькі пасьля афіцыйнага заключэньня лекараў. Хаця паўтара года раней інфармацыя пра тое, што ён хворы на рак, абляцела ўсе сусьветныя агенцтвы.
Ізраіль
Тэма публічнасьці ў дачыненьні да здароўя кіраўнікоў ураду, міністраў і адказных вайскоўцаў рэгулярна ўздымаецца ў ізраільскім Кнэсэце. У свой час на такой штогадовай справаздачы ўрадоўцаў настойваў тагачасны міністар Натан Шчаранскі. Ён падкрэсьліваў неабходнасьць публікацыі зьвестак пра стан здароўя высокапастаўленых палітыкаў — асабліва ў Ізраілі, дзе няма дэмакратычных мэханізмаў замены прэм'ер-міністра ў выпадку яго раптоўнай хваробы. Дагэтуль падобныя ініцыятывы не знайшлі падтрымкі парлямэнцкай большасьці.
Расея
Тэма адкрытасьці інфармацыі пра здароўе прэзыдэнта краіны па-ранейшаму застаецца нязвыклай для расейцаў. Нават пры галоўным расейскім дэмакраце Барысу Ельцыну СМІ паведамлялі далёка ня поўныя зьвесткі пра ягоную сур’ёзную сардэчную і нэўралягічную паталёгію. Пра інфаркты і клінічную сьмерць першага прэзыдэнта Расеі грамадзкасьць даведалася не ад ягоных лекараў, а ад былога кіраўніка службы бясьпекі Аляксандра Каржакова.
Беларусь