Францыя зьвінаваціла іранскія службы бясьпекі у “непрымальных гвалтоўных дзеяньнях” супраць францускіх дыпляматаў у Тэгеране. Паводле сёняшняй заявы Міністэрства замежных спраў Францыі, уваход у будынак амбасады Францыі у нядзелю, 14 лістапада быў заблякаваны невядомымі афіцыйнымі асобамі, якія арыштоўвалі гасьцей, запрошаных на канцэрт, а таксама ударылі двух францускіх дыпляматаў.
Пакуль няма камэнтароў з боку афіцыйнага Тэгерана ў сувязі з інцэндэнтам.
Пакуль няма камэнтароў з боку афіцыйнага Тэгерана ў сувязі з інцэндэнтам.