Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЭЗ: Зьвяз змагаецца за выжываньне


Прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Ромпэй заявіў, што спрабуючы пераадолець крызіс запазычанасьці – блёк змагаецца за "выжываньне".

Прамаўляючы незадощга да саміту міністраў фінансаў Эўразьвязу Ван Ромпэй дадаў, што калі праваліцца агульная эўрапейская валюта – разваліцца і ЭЗ.

Ачольнікі фінансавых ведамставаў краінаў-чальцоў блёку маюць абмеркаваць сёньня як пераадолець крызіс дзяржзапазычанасьці Ірляндыі і спыніць яго пашырэньне на іншыя краіны эўразоны.

Чуткі пра магчымы дэфолт некаторых чальцоў эўразоны аказвае моцны ціск на агульнаэўрапейскую валюту.
XS
SM
MD
LG