Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч звольніў з пасады кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Кіева Леаніда Чарнавецкага.
Паведамляецца, што іншым указам на гэтую пасаду прызначаны яго першы намесьнік Аляксандар Папоў. Пры гэтым Чарнавецкі застаецца мэрам гораду – гэта выбарная пасада, якую ён займае 2006 году. Дагэтуль мэр сумяшчаў яе з пасадай кіраўніка гарадзкой адміністрацыі.
Ачольнік Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі прызначаецца і звальняецца прэзыдэнтам на прапанову кабінэту міністраў.