Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь з 2011 года падвысіць тарыф на транзыт нафтапрадуктаў


Новы тарыф на транспартаваньне нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі будзе ўведзены ў дзеяньне з 1 студзеня 2011 году. Ён складзе 1,64 даляра за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласьць 100 кілямэтраў, паведамілі БелТА ў прэсавай службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

Падвышэньне тарыфу прадугледжана пастановай Мінэканомікі № 157 ад 1 лістапада бягучага году "Аб тарыфе на паслугі па транспартаваньні нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Пастанова прынятая ў адпаведнасьці з пагадненьнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Фэдэрацыі аб узаемадзеяньні пры эксплюатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 8 чэрвеня 2004 году.

Папярэдні раз тарыф на транспартаваньне нафтапрадуктаў быў падвышаны на 12,6%, да 1,6 даляра за тону на 100 км, 1 ліпеня бягучага году. Сярэднегадавы аб'ём транзыту нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі складае 9 мільёнаў тон. Транзыт ажыцьцяўляе расейскае прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG