Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларусь не падае ніякіх прыкмет дэмакратызацыі"


Кіраўнік рабочай групы Эўракамісіі ў справах "Усходняга партнэрства" Бруна Дэтама раскрытыкаваў сытуацыю ў Беларусі.

У інтэрвію "Польскаму радыё" Бруна Дэтама (Bruno Dethomas) заявіў, што ў рамках "Усходняга партнэрства" Беларусь удзельнічае толькі ў шматбаковым супрацоўніцтве, якое атрымлівае адносна малое фінансаваньне. "Хачу падкрэсьліць, што на двухбаковае супрацоўніцтва ідзе 90% сродкаў "Усходняга партнэрства". Так што Беларусь ня можа заняць у праграме належнага ёй месца. Прычына гэтага ў тым, што палітычная сытуацыя ў Беларусі не адпавядае стандартам дэмакратыі і правоў чалавека", — адзначыў прадстаўнік Эўракамісіі.

"Беларусь не падае ніякіх прыкмет дэмакратызацыі. Калі б Беларусь перастала выконваць сьмяротныя прысуды, калі б Беларусь была больш адкрытая для грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, тады супрацоўніцтва ішло б хутчэй. Аднак пакуль што закон, датычны Інтэрнэту, — ня тое, пра што можна марыць у эўрапейскай краіне", — сказаў Бруна Дэтама.

Гаворачы пра маючыя адбыцца ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары, палітык заявіў: "Назіраньнем за выбарамі будзе займацца АБСЭ. Гэта яны падказваюць нам, якую адзнаку выбарчаму працэсу мы павінны даць. Свабодныя СМІ — вельмі важны элемэнт дэмакратыі. Рада Эўразьвязу павінна будзе ацаніць усё, што ёсьць прагрэсам у галіне дэмакратыі, а што ім не зьяўляецца. Эўракамісія ўжо падрыхтавала часовую дамову зь Беларусьсю. Мы гатовыя актыўна супрацоўнічаць. Беларусь, безумоўна, эўрапейская краіна. Але мяч сёньня знаходзіцца на баку беларускіх уладаў", — заявіў кіраўнік рабочай групы па справах "Усходняга партнэрства".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG