Прэзыдэнт ЗША Барак Абамя назваў “шматабяцальным крокам” рашэньне прэм’ер-міністра Беньяміна Нетаньяху разгледзіць ва ўрадзе прапановы, вылучаныя Вашынгтонам у мэтах дамагчыся аднаўленьня перамоў на Блізкім Усходзе.
ЗША прапануюць Ізраілю на тры месяцы замарозіць будаўніцтва яўрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану.
Палестынскія прадстаўнікі падверглі крытыцы прапанову ЗША, паколькі ў прапановах Вашынгтона нічога не гаворыцца пра мараторый на будаўніцтва ва Усходнім Ярусаліме. Паводле заявы лідэра Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса, умовай аднаўленьня перамоў аб міры з Ізраілем з’яўляецца поўнае замарожваньне будаўніцтва.