Іранскія ўлады затрымалі трох юрыстак, якія выступалі з крытыкай уладаў. Паліцыя перахапіла грамадзянак Ірану Мар'ям К'янэрсі, Марыям Карбасі і Сару Сабагян на тэгеранскім міжнародным лётнішчы, адразу пасьля іх прылёту з-за мяжы.
У верасьні тры жанчыны падпісалі адкрыты ліст з патрабаваньнем вызваліць Назрын Сатудэ – адваката, якая аказвала дапамогу актывістам апазыцыі, што падпалі пад цкаваньне ўладаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2009 году.