Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аун Сан Су Чжы выступіла зь першым зваротам


У М'янме (Бірме) лідэр апазыцыі Аун Сан Су Чжы, выступаючы ў нядзелю перад тысячамі сваіх прыхільнікаў, заявіла пра гатовасьць супрацоўнічаць з усімі "дэмакратычнымі сіламі" краіны.

Гэта быў першы палітычны зварот Су Чжы за апошнія сем гадоў. Напярэдадні яна была вызваленая з-пад хатняга арышту ў Янгоне, пасьля чаго сустрэлася з актывістамі забароненай партыі “Нацыянальная ліга за дэмакратыю”, якую яна ўзначальвае.

Усяго за апошнія 21год ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы правяла пад вартай у агульнай колькасьці каля 15 гадоў.

Міжнародная супольнасьць і заходнія краіны віталі яе вызваленьне, заклікаўшы ваенныя ўлады М'янмы выпусьціць на волю ўсіх палітвязьняў.
XS
SM
MD
LG